Рэферэндум аб адзінае дзяржаўнае мове

 

 прабачаюся, у паведамленьні #30 "згубіўся" адзін нулік. Полацкаму княству - больш як 1000 гадоў
 

 #39, нашая краіна ужо 18 гадоў завецца - Беларусь (на расейскай мове таксама). таму ніхто тут ніякае любові да "Белоруссии" не выказвае і выказваць ня можа. А вось "Когда проявляешь любовь к России", дык нават ня ведаеш назвы краіны, дзе жывеш (ці хаця б вучышся). Гэта амаль тое самае, як болей ведаць пра родзічаў суседзяў па лесьвічнай пляцоўцы і амаль нічога ня ведаць пра сваіх
мне было б сорамна...
 

 Интересно что мы говорим Беларусь, а в мире нас называют Белоруссией, и то и другое название страны в которой я живу и родился -одинаково для меня, кто тут розличает эти два понятия - тому должно быть стыдно, товарищи!
 

 Белоруссией пачалаі называць Беларусь з прыходам Пуціна. Ён вырашыў паказаць шаўкам, тобіш нам, дзе нашае мейсца (і потым нехта будзе казаь пра нейкае братэрства). А з нормамі расейскае мовы, якая зьяўляецца адной з моў ААН, мы так і засталіся называцца Беларусь. Называць Беларусь Белоруссией гэта тое самае што чорнаскурых - нігерамі.
 

 где тут логика Лёша? почему - сразу шавки?
ТЫ был явно раз 20 в России??? я был! и скажу - что там все, народ, от Питера до Сочи уважают нас, белорусов, как никого в мире.
У вас фобия на Россию?!, вы наверно ещё Чечню защищаете, наверно, и хотите чтобы Россия развалилась....
А слова Беларусь и Белоруссия я в школе лет 10-15 назад учил.
Лучше быть патриотом , а не националистом, это разные вещи....
Были есть и будут на украине - украинские националисты - называемые - бандэравцами, их Россия обижала когда-то, так они теперь злые на неё. На обиженных возят.
Откуда тут в Беларуси взялись белорусские националисты, с чего???
 

 Так, а як у тую суполку ненарокам якога расейца запросіш, адразу бачна як нас там паважаюць і як да нас ставяцца. Ў Расеі я агульна пражыў каля 2 гадоў калі ўсё папаскладываць, нават некаторыя мае расейскія сябры пачынаюць абурацца, калі кажаш, што нам не патрэбна расейская мова. Слава та словы, а як даходзіць да справаў, так адразу бачна, што максімум 5% насельніцтва ставяцца да беларусаў як да роўных і з павагаю, і добра разумеюць, што мы нацыя, у якіх ёсць культура, мова, гісторыя. А пераважная большасць лічыць нас малодшымі братамі, мейсца якіх пад ложкам і тое калі старэйшы брат дазволіць, адтуль і змена назвы з Беларусь на Белоруссія, і уся іншыя зьнешняя палітыка ў дачыненьне да нас.

У кожнае краіне ёсць людзі якім дорагі гісторыя, мова, культура й Беларусь не выключэньне.
 

 #45
Misha Satsukevich, чым па-вашаму адрозніваецца патрыёт ад нацыяналіста? Каго ўвогуле Вы называеце нацыяналістамі?
 

 #43: в мире нас называют Белоруссией
===
Расея - гэта сусьвет? ну-ну
але нават у расейскім класіфікатары краін наша краіна абазначана як БЕЛАРУСЬ. А калі нехта нічога не чытае, не глядзіць і ня слухае акрамя расейскіх мэдыяў - дык хай бы ўжо й ехаў туды жыць

#43: А слова Беларусь и Белоруссия я в школе лет 10-15 назад учил.
===
Мана. 18 гадоў як у падручніках (на расейскай мове) пішуць БЕЛАРУСЬ.
Зы. У падручнікі часам карысна заглядваць - можна даведацца, як завецца краіна, у якой жывеш
 

 "вы наверно ещё Чечню защищаете"

а чым Чачня горш за Абхазыю з Асэтыяй? хтосьці пра нацызм казаў? :)
 

 У свой час Расея пазбегла абвінавачаньяў у генацыдзе, толькі тым што сярод загінушых у Чачні было шмат і расейцаў. І гэта было не 60 чалавек загінушых у Цхінвалі, а больш за 100 000...
 

 Толькі што пісаў для адное суполкі:

Давайте сразу решим, как следует писать беларуские политонимы и этнонимы на разных языках. Эта вакханалия вариаций от белоруси до беларусси начинает удивлять.

Держу в руках книгу: Конституция Республики Беларусь. Минск "Беларусь". 1997г.
Первая строка - Мы, народ Республики Беларусь (Беларуси).
Отсюда соответственно:
Беларусь, Беларуский, Беларус (рус.)
Беларусь, Беларускі, Беларус (блр.)
Belarus, Belarusian (eng.)
 

 Misha Satsukevich, яны ставіліся да цябе прыхільна, таму што не ведаеш сваю мову й сваю гісторыю.
 

 Misha Satsukevich, спецыяльна для вас тлумачу:

У свой час Кіеўская Русь падзялялася на некалькі 'каляровых' Русій.
Белая Русь - гэта Полацк, Віцебск, Смаленск і Ніжні Ноўгарад з Бранскам і Курскам.
Чорная Русь - гэта Віленская вобласьць і Гарадзеншчына ці Чарнігаўшчына.
Чырвонай Русьсю называлі Палесьсе й Галіцыю (захад Украіны).
Сіняя Русь - Вялікі Ноўгарад, будучая Велікароссія.

Чаму гэтыя рэгіёны размяркоўвалі па колерам менавіта так - невядома.

Такое размеркаваньне ў пэўных выпадках супадае з татарскай расфарбоўкай тэрыторый Залатой Арды, але па часьцям сьвету: сіняя - усходняя, белая - заходняя, чорная - паўночная)
 

 "в советских книгах пишут Белоруссия"
А ў кніжках часоў Расейскай імпэрыі пісалі "Вильно" і "Троки", аднак зараз пішуць "Вильнюс" і "Тракай". І ніхто з расейцаў чамусьці не лямантуе.

"А на английском - Belorussia."
У вас як мінімум састарэлыя зьвесткі.
 

 http://vkontakte.ru/photo-1538280_132401837
заўважце, сп. Міхаіл, Коўна, Вільня
 

 www.belarus.net
en.wikipedia.org/wiki/Belarus
на ангельскай мове. яшчэ трэба ці дастаткова?

"в советских книгах пишут Белоруссия"
акрамя савецкіх кніжак больш нічога не чытаў? ваў!
 

 Наконт назвы (варыянтаў і напісання на розных мовах) нашай дзяржавы ёсць спецыяльны закон, прыняты Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь, які ніхто не адмяняў. Кірыліцай -- Беларусь; лацінкаю -- Belarus, а значыць, дарэчы, прыметнік па ангельску -- Belarusian, які чытаецца адпаведна правілаў ангельскай мовы (І НІЯКІХ "РАШАЎ"). Большасць выкладчыкаў ангельскай мовы ніяк не могуць засвоіць гэтакай простай рэчы. Студэнтам даводзіцца ўвесь час тлумачыць, што ў школе іх вучылі менавіта па састарэлых і памылковых нормах, бо Russia -- гэта не Русь, а Расея. Наша ж краіна ніколі не называлася Беларасеяй.
 

 Ірына
"Belarusian, які чытаецца адпаведна правілаў ангельскай мовы"
Можа, вы ведаеце нейкую аўтарытэтную крыніцу, дзе б было пазначанае вымаўленьне гэтага прыметніка (недзе чуў, што мусіць чытацца прыблізна як "беларузн") ? - А тое нярэдка поруч з нарматыўнай назвай "Беларусь" зьяўляецца нейкае нягеглае "беларашн".
 

 я пишу что название Белоруссия - не новое, никакой Путин его не вводил,
я читал и буду читать, а ВАУ - это короче очень смешно ,особ. на белорусском))))
 

 "название Белоруссия - не новое"
А хто спрачаецца? "Белоруссия" - гэта састарэлая назва нашай дзяржавы (БССР), як дарэчы і "Цейлон", "Берег Слоновой Кости" (зь нядаўняга часу па-расейску правільна "Шри-Ланка", "Кот-д'Ивуар").
 

1 2 3 4