Рэферэндум аб адзінае дзяржаўнае мове

 

 А ці не лепш было б старацца праводзіць такую ж як і зараз палітыку білінгвізма, толькі наадварот?
 

 #17, трэба быць рэалістамі і не ствараць ілюзіяў кшталту "каб ды калі б..."
УСЕ амаль 10 тыс. удзельнікаў суполкі загавораць па-беларуску менавіта пасьля скасаваньня расейскае мовы ў якасьці дзяржаўнае, а пакуль што - гавораць адзінкі. Гэтыя людзі ў прынцыпе гатовыя перайсьці на бел. мову (і заявілі аб гэтым, далучыўшыся да суполкі) - але няма штуршка. І ня варта чакаць ад усіх 10 тысячаў мужнасьці, бо ня ўсе гатовыя сустрэць і зьдзіўленьне, і насьмешкі, і неразуменьне... Трэба мець моцны характар, і здаровую псыхіку, і адвагу - хіба магчыма патрабаваць гэтага ад усіх?

#18
я ж напісала, што "Тэарэтычна пагаджаюся"... Толькі ёсьць жа канкрэтныя тыпы, праца зь якімі будзе марнаю.
"адзінае чым адрозьніваўся ад Kate" - наяўнасьцю розуму і здольнасьцю мысьліць.

усе мы калі-небудзь у чым-небудзь памыляліся (маю на ўвазе погляды на жыцьцё), і ў сувязі з гэтым варта ўзгадаць біблійную мудрасьць, у прыватнасьці прыпавесьць пра сейбіта зь Сьвятога Дабравесьця паводле Мацьвея, разьдзел 13:
4. І калі сеяў ён [сейбіт зерне], "адно ўпала пры дарозе, і наляцелі птушкі і падзяўблі тое;
5. іншае ўпала на мясьціны камяністыя, дзе няшмат было зямлі, і неўзабаве ўзышло...
6. А калі ўзышло сонца, завяла і, як ня мела карэньня, засохла;
7. іншае ўпала ў церне, і вырасла церне і заглушыла яго;
8. іншае ўпала на добрую зямлю і ўрадзіла плод: адно ў сто разоў, а другое ў шэсьцьдзясят, а тое ў трыццаць.
9. Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!

Дык вось праца зь некаторымі будзе сеяньнем "пры дарозе", або "на мясьціны камяністыя", або "ў церне".

зы. сябры ж ведалі, што ўпадзе "на добрую зямлю"!
 

 "І ня варта чакаць ад усіх 10 тысячаў мужнасьці, бо ня ўсе гатовыя сустрэць і зьдзіўленьне, і насьмешкі, і неразуменьне... Трэба мець моцны характар, і здаровую псыхіку, і адвагу - хіба магчыма патрабаваць гэтага ад усіх?"

было ў свой час апытаньне, так каля 20% нашых прыхільнікаў нават не размаўляюць па-беларуску, і ня маюць магчымасцьей знайсці час, сілу, і іншае каб вывучыць. Вялізная колькасць ня гледзячы на жаданьне, на некаторым жыцьцёвым этапе зручнасць паставіць вышэй за нейкія ідэялы й адмовіцца ад паўсядзённага ўжываньня, каб сілы скіраваць на нешта іншае. Таму безумоўна, падтрымка тых хто проста жадае павінна быць і з боку грамацкасьці й з боку дзяржавы. У мяне апошнім часам зьявілася думка зарганізаваць грамацкі фонд, які бы падтрымліваў выдаўніцтва навуковых кнігаў па-беларуску, але пакуль ідэяў як яго арганізаваць - ня шмат.
 

 #8
Аляксей zxz12 Качановіч
12 лип 2009 о 17:21
шчыра кажучы я лічу, што больш просты спосаб - ануляваць той, як антыканстытуцыйны, але зноў жа ня з гэтае ўладаю...
==========
Ўсё можна зрабіць прасьцей, а менавіта:
1) Пакінуць статус абодзьвух моваў
2) Стварыць нейкі "інстытут рускай мовы" ў Менску. Ён павінен рэфармаваць расейскую мову да ўзроўню наркомаўкі. :)
3) Беларускую мову перавесьці на клясычны правапіс. :)
 

 Как в фильме "Собачье сердце", собираетесь в подвалах подподобсуждениий групп и поете швондеровские песни.
Хотя там идея была всенародная, а тут тупо подвал...
 

 #25, вы пісалі на сьцяне (відавочна пра сябе): которым и делать-то нехуй кроме вконтакта (с).
дык займіцеся хоць чым-небудзь! кніжку, напрыклад, пачытайце, хаця б таго ж Булгакава - а то робіце спасылку на фільм (фільм - гэта ўжо перапрацаваны і пераасмысьлены Булгакаў). несалідна!
 

 У меня законный отпуск, поэтому ингда даже и сюда захаживаю.
Книгу читал. Ссылка актуальна.
Какие книги читают польские (часто укр.) малолетние националистичные (часто фашиствующие) жертвы в группах-клонах и тут?? -- загадка.
 

 палякаў тут няма, укараінцаў - вельмі мала, малалетніх сюды заходзяць таксама вельмі мала, фашсты ўсе пазабанены, так што вы тут не па адрасу.
 

 я напомню -что если не считать - одного месяца в 1918 году - то Беларусь - как независимое государство на планете Земля появилось только в 1991 году, и за это нужно сказать России - СПАСИБО. мы от неё отделились !!! как и все остальные страны Союза. Что с 1994 года - наш флаг - красно-зелёныйЮ, с белорусским национальным узором. Кто тут ещё его не признаёт- тот не признаёт Беларусь.
есть тут историки? поясните? а то тут столько неправды........
 

 #29, а пра Полацкае княства (якому больш за 100 гадоў!) ніколі ня чуў? Пра Тураўскае таксама? Што ж ты рабіў на ўроках гісторыі?
І за што нам казаць "спасібо" Расеі, калі яна нас і праз 18 гадоў не жадае адпускаць, паўсюль прасоўвае свае лапы?
 

 Больш блізкае дзяржаваю была ВКЛ, дзе беларуская мова была дзяржаўнаю, а культурніцкія цэнтры гэта былі тройконты: Мір- Нясвіж-Наватрудак (першая сталіца ВКЛ дарэчы) і Полацк. Пра тое што Беларусь прамы нашчадак ВКЛ (а не Летуа) заявіў і князь Радзівіл, пры яго апошнім прыездзе ў Менск. Але згода, назву трэба будзе таксама зьмяніць напрыклад на Вялікалітва, ці на Крэва, што будзе больш гістарычна справядліва.
 

 Misha Satsukevich, http://www.charter97.org/be/news/2009/7/15/20094/
 

 Никуда Россия свои лапы не прасовывает, что за ерунда??? Торговать с ней выгодно - вот и торгуем. что у нас военные базы с 91 года остались в борановичах- так мы входим в одкб, а не в нато. и нужно знать состояние промышленности РБ, прежде чем заявлять что-то про Россию.
и срвременная Беларусь - её территория например, сформировалась в период СССР.
а большинство городов беларуси появилось в период ВКЛ. и у нас общая история, общая территория, и праздники общие . и с польшей и с Россией и С ЛИтвой.
 

 http://nn.by/index.php?c=ar&i=27765
ты чытай чытай, назапашвай веды, пасьля будзем абмяркоўваць... зараз няма плёну з цябе, ты не ведаеш элементарных рэчаў
 

 Панове, трохі ня ў тэму размовы, але ж варта пісаць правільна.
Наколькі мне вядома, канчатак -ае паводле клясычных правілаў можа ўжывацца толькі ў родным склоне жаночага роду (каго?, чаго?), ну а "аб адзінай дзяржаўнай" - гэта месны склон (аб кім?, аб чым?).
 

 мне кажется тут собрались молодые белорусские националисты))), белорусский я знал хорошо в школе, больше нигде на нём не говорят...
 

 http://nn.by/index.php?c=ar&i=27765
бураки, кобачки, дыни бананы.........
 

 Нацыяналізм гэта калі любіш і шануеш сваю культуру, і паважаеш іншыя - так што я нічога ня бачу дрэннага ў нацыяналізме, гэта вельмі распаўсюджанае яўленьне ў сьвеце. Але думаю, што пераважная большасць удзельнікаў не талеруе нацызм, гэта калі ставіш сваю культуру вышэй за іншыя, тут калі і есць такія, то іх вельмі ня шмат.
 

 Когда проявляешь любовь к России - так тут истерики стоят...это национализм и имперские замашки кричите...
А когда к Белоруссии - это можно..это правильно
Бред.
Миша, полностью присоединяюсь к вашим словам.
 

 калі быў суд інквізіцыі Жаны д'Арк яе запыталі: "Англічане такія самыя людзі як і мы. Ці любіш Ты англічан, як гэта казаў Хрыстос, і як вучыць нас Біблія". Жанна адказала: "Так, канешне люблю англічан, але калі яны жывуць ў Англіі". Так і тут, думю пераважная большасць беларускіх нацыяналістаў бы велмі добра ставілася да расейскага нацыяналізму, калі бы ён не перашкаджаў любіць сваё. Палякі зараз не праводзяць палітыкі паланізацыі, на іх ніхто й ня "крычыць", перастануць расейцы перашкаджаць нам сваёй "любоўю", і да ніх ня будзе прэтэнзіяў...
 

1 2 3 4