Менск і Мінск

 

 Маецца жаданне запытацца ў мовазнаўцаў. Я сустрэўся з клясычным правапісам яшчэ калі вучыўся ў школе (праз апазіцыйныя выданні, якіх шмат кідалі ў паштовыя скрыні). Там пісалі шмат такіх назваў, як Менск, Бярэсьце й інш. Як трэба казаць насамрэч, Менск, Бярэсьце й Гародня ці ўсё ж такі Мінск, Брэст і Гродна, бо гэта афіцыйныя назвы гарадоў?
 

 Насамрэч усё даволі проста.

З гэтых назваў - першыя:
-прыйшлі з крыніцаў, напісаных на старабеларускай мове
-ужываюцца ці прынамсі ў пач. ХХ ст. ужываліся мясцовымі жыхарамі (беларускамоўнымі)
-былі прынятыя за афіцыйныя падчас правядзеньня палітыкі беларусізацыі ў БССР
-замацаваныя ў сучасным зборы правілаў-нармалізацыі клясычнага правапісу (2005)

другія:
-зьяўляюцца вынікам перакладу польскамоўных назваў на расейскую мову
-не былі ўласьцівыя мясцовым гаворкам беларускае мовы
-прынятыя дырэктыўна пасьля згортваньня палітыкі беларусізацыі з мэтаю набліжэньня беларускае мовы да расейскае
-замацаваныя ў афіцыйных слоўніках, выдадзеных пасьля 1930-х.
 

 А вось як гаварыць - гэта ўжо кожны вырашае самастойна ў залежнасьці ўласных поглядаў...
Дарэчы, апроч названых вышэй местаў існуе яшчэ некалькі паселішчаў, традыцыйныя беларускія назвы якіх былі скажоныя за часамі палітыкі русіфікацыі.
 

 "Менск" гучыць прыемней=)
 

 Я заўсёды ўжываю "Берасьце" замест "Бярэсьце" (ніколі не гавару "Брэст").
 

 Мяне заўжды цікавіла, чаму менавіта "Берасьце", а не "Бярэсьце" - здаецца, у старабеларусакай мове націск не пазначаўся, таму магло быць і так, і гэтак...
 

 Я лічу,што трэба ўзрадзіць нашы назвы сваіх жа гарадоў,так трэба каб зноў пачалі называцца Бярэсце,Гародня,Менск,Койданава (Дзяржынск) і інш. гарады,якія перайменавалі маскалі і ляхі. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
 

 А я всегда говорю - Минск, Брест, Гродно. И мне нравится как оно звучит. Вот такой я москаль...
 

 Калі я кажу па-расейску, то кажу афіцыйнымі назвамі, але калі па-беларуску, то ўжываю старажытныя назвы: Менск, Бярэсьце, Гародня; Летува, яшчэ..
 

1